Далучэнне захопленых украінскіх тэрыторый
З ліста ад 03.10.2022
“З тых падзей на волі, інфармацыя пра якія дайшла, уразіла паспешлівае рашэнне Крамля пра далучэнне захопленых украінскіх тэрыторый. Не ведаю, якімі матывамі кіравалася Масква. “Заднім чынам” стварыць нагоду для мабілізацыі (бараніць тэрыторыю РФ), дэмаралізаваць Украіну, запалохаць суседнія дзяржавы, стварыць у расійскім грамадстве “крымскую эйфарыю” і даць Пуціну карт-бланш на пасаду прэзідэнта да 2030 года?
Але відавочным наступствам такога кроку будзе яшчэ большая ізаляцыя Расіі і, як вынік, стагнацыя яе грамадства і эканомікі. Нягледзячы на некаторыя прагнозы, свет не хоча дзяліцца на некалькі асобных рынкаў. Бо ўсе шукаюць сабе рынкі па ўсім свеце. А так неабходныя зараз у сучаснай вытворчасці, жыцці і абароне сучасныя “чыпы” можна набыць толькі на адным рынку – у ЗША
Ізгоі будуць проста дэградаваць у адзіноце. З “саюзнікамі”. ”