Навіны

Дашкевіча зноўку катуюць у турме?

Адміністрацыя Віцебскага СІЧУ не пусціла адваката да палітвязня.

Падрабязнасці mfront.net распавяла намесніца старшыні МФ Наста Палажанка: “Паводле кіраўніка СІЧУ, адвакату адмовілі ў сустрэчы з Дашкевічам па 2-х прычынах — па-першае, быццам бы ў іх няма даведкі, што прысуд не ўступіў у законную сілу. Насамрэч прысуд уступіў у сілу яшчэ ў аўторак, а калі ў іх няма даведкі — гэта не наша праблема.

Па-другое, быццам бы Дашкевіч не пісаў заяву на сустрэчу з адвакатам. Гэта няпраўда — Зміцер на ўсялякі выпадак дакладна пісаў 2 заявы яшчэ ў глыбоцкай калоніі — адну выслаў у Віцебскае СІЧУ поштай, другую папрасіў далучыць да матэрыялаў асабістай справы. Альбо гэтыя заявы былі знішчаныя ў Глыбокім, альбо  кіраўнік Віцебскага СІЧУ схлусіў”.

Год таму ўжо была аналагічная сітуацыя, калі Дашкевіч без перапынкаў знаходзіўся ў ШЫЗА, і адваката да яго не пускалі. Не выключана, што і цяпер адміністрацыі Віцебскага ізалятара ёсць, што хаваць.

У Віцебску Дашкевіч чакае этапу ў калонію, дзе буде адбываць новае пакаранне ў 1 год турмы.

Малады Фронт