Навіны

Дэлегацыя Еўрапарламента прыбыла ў Менск

У Менску 18-19 чэрвеня з працоўным візітам знаходзіцца дэлегацыя Еўрапейскага парламента.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МЗС Беларусі.

У першы дзень дэлегацыя сустрэлася з намесніцай кіраўніка замежнапалітычнага міністэрства краіны Аленай Купчынай.“Абмеркаваныя актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага звязу”, – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак БелаПАН, на пятніцу запланаваная сустрэча еўрапарламентароў з прадстаўнікамі апазіцыі.