Грамадская акцыя

ДЭЛЕГАЦЫЯ ЕЎРАПАРЛАМЕНТА ЗАПРОШАНА НА "ЛАНЦУГ ПАМЯЦІ"

Мікалай Статкевіч запрасіў дэлегацыю Еўрапарламента прыняць удзел у “Ланцугу памяці” нявінных ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Аб гэтым палітык паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Накіраваў ліст старшыні дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Рэспублікай Беларусь Богдану Здраеўскаму. У лісце, у прыватнасці, гаворыцца:

“29 кастрычніка ў 19.00 у Мінску каля будынку КГБ на праспекце Незалежнасці, дом 17 праводзіцца традыцыйная мемарыяльная цэрымонія “Ланцуг памяці нявінных ахвяр НКВД”.

Мерапрыемства прысвечана ўшанаванню памяці соцен тысяч (ад 600 тысяч да 1,5 мільёнаў, па розным ацэнкам) ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. …

…Сярод ахвяр НКВД – дзесяткі тысяч прадстаўнікоў “неблаганадзейных нацыянальнасцяў” – палякаў, літоўцаў, латышоў, немцаў, якія мелі савецкае грамадзянства. Дзеля знішчэння гэтых людзей, вінаватых толькі ў сваім паходжанні, праводзіліся адмысловыя аперацыі НКВД – “польская”, “літоўская” і інш.

З восені 1939 па лета 1941 года ў мінскай турме НКВД утрымліваліся польскія афіцэры, службоўцы і землеўласнікі. Большасць з іх была знішчана.

У сувязі з вышэйсказаным запрашаю Вас і іншых членаў дэлегацыі Еўрапейскага парламенту, якія разам з Вамі наведаюць Беларусь з 28 па 30 кастрычніка, узяць 29 кастрычніка ўдзел у мемарыяльным мерапрыемстве “Ланцуг памяці нявінных ахвяр НКВД” каля галоўнага будынку КГБ у Мінску.

Ваш удзел у гэтым мерапрыемстве будзе не толькі данінай памяці Вашым забітым суайчыннікам. Ён стане для беларускага грамацтва яшчэ і сведчаннем прыхільнасці членаў дэлегацыі Еўрапарламента ідэалам свабоды. Нягледзячы на кантакты з кіраўніцтвам дыктатарскага рэжыма, некаторыя з прадстаўнікоў якога з гонарам апранаюць на афіцыйныя святочныя мерапрыемствы форму НКВД.

З павагай,

Мікалай Статкевіч”

Facebook