Навіны

Дворык нагадвае камеру без столі…

У гэтым лісце Мікалай, як заўжды жартуе, але, па словах жонкі, ад гэтых жартаў ёй не весела: ні ад апісання турэмнага дворыка, які “нагадвае камеру без столі, дзе замест даху густая сетка і краты, а за імі – Неба і Сонца!”; ні ад звестак, што ў 25 градусны мароз ён гадзіну гуляе ў летніх чаравіках, бо “зімовыя чаравікі ў камеру не пусцілі”.

Прыводзім урывак з ліста.