Дзень народзінаў за кратамі. Як гэта было год таму

Мікалай Статкевіч даслаў ліст, у якім распавёў пра дзень народзінаў за кратамі – цяпер і год таму. Ліст са спазненнем на год усё ж дайшоў да адрасата.

Жонка палітыка Марына Адамовіч атрымала ліст, у якім Мікалай Статкевіч распавёў, як “святкаваў” чарговы дзень народзінаў за кратамі. “Узгадаў ён і мінулагодні дзень народзінаў, з якога, уласна кажучы, і пачаўся доўгі-доўгі перыяд без лістоў, без аніякай сувязі”, – расказала Марына Адамовіч.

Узгадваючы пра Школоў, Мікалай Статкевіч піша: “… у сам дзень [нараджэння] аб\’явілі ледзь не надзвычайнае становішча. вакол лакальнай зоны атрада патрулявалі кантралёры. Кожныя 15 хвілін правяралі, чым я займаюся, ці не віншуе мяне хто-небудзь. Я спачатку не мог зразумець – навошта ўсё гэта? […] А потым ужо зразумеў, у чым справа. Гэты ж напярэдадні заявіў, што тут сядзяць “парадачныя людзі”, якія “пакажуць” мне. Не ведаю, мо ён і сапраўды верыць у афіцыйныя сацыялагічныя апытанні, а непрыемную праўду ніхто не асмельваецца сказаць? Таму мабыць, тамтэйшыя начальнікі і баяліся, каб “парадачныя” замест “паказаць” не пачалі віншаваць. Але ўберагчы мяне ад віншаванняў не ўдалося. Ледзь адвернешся – а на тумбачцы ўжо нешта ляжыць. То асадка, то кніжка, то паштоўка, то цукерка. А […] з іншых атрадаў перадалі (нягледзячы на “асаду”) вельмі смачны торт. […] Але найбольш крануў адзін падарунак. Адзін чалавек, які сядзіць ужо шмат год […] і не мае дапамогі з волі, прынёс і падарыў акрайчык хлеба”.

Марына кажа, што менавіта пасля гэтай падзеі рэзка ўзмацніўся ціск на палітвязня ў Шклове. “Але я ўсё роўна даведалася і пра віншаванні, і пра акрайчык, і пра спілаваны турнік. Дагэтуль не магу ўзгадваць пра той акрайчык спакойна”.

Яшчэ адной адметнасцю гэтага дня быў фейерверк за паўгадзіны да адбою, – вяртаецца да нядаўняга дня народзінаў Мікалай Статкевіч, – бо адбываўся вельмі блізка і гучна. Нават водбліскі на “раснічках” былі, нягледзячы, што вакно камеры выходзіць у двор. Вось такі […] выдаўся дзень.”

“Мікола просіць яшчэ раз выказаць сваю падзяку ўсім, хто віншаваў яго”, – папрасіла падзякаваць людзям жонка палітвязня.

ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ!