Дзень Волі-2015 у Менску: шэсце і дэманстрацыя
Збор удзельнікаў святкавання прызначаны на 15:00 каля кінатэатра «Кастрычнік» (ст. м. «Акадэмія навук»), пасля запланаванае шэсце да парку Дружбы Народаў, дзе адбудзецца святочны мітынг а 17:00.
Першапачаткова збор удзельнікаў планаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзве гадзіны раней. Арганізатары акцыі мяркуюць, што гэта выклікана жаданнем уладаў абмежававацьмасавасць акцыі – у будні дзень у большасці менчукоў яшчэ не скончыцца працоўны час.
«Не было б праблем, калі б Дзень Волі, як належыць, быў дзяржаўным святам, – заяўляюць у Руху «За Свабоду!». – Але ў выніку патрыётаў і свабодныхграмадзянаў Беларусі — патэнцыяльных удзельнікаў акцыі — хочуць выставіць дармаедамі, якія замест працы мітынгуюць».
На старонцы belsat.eu чытайце онлайн з акцыі, а ў эфіры «Белсату» – рэпартажы пра святкаванне.
МЛ, belsat.eu