Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Свята

Дзень Волі-2015 у Менску: шэсце і дэманстрацыя

Збор удзельнікаў святкавання прызначаны на 15:00 каля кінатэатра «Кастрычнік» (ст. м. «Акадэмія навук»), пасля запланаванае шэсце да парку Дружбы Народаў, дзе адбудзецца святочны мітынг а 17:00.

Першапачаткова збор удзельнікаў планаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзве гадзіны раней. Арганізатары акцыі мяркуюць, што гэта выклікана жаданнем уладаў абмежававацьмасавасць акцыі – у будні дзень у большасці менчукоў яшчэ не скончыцца працоўны час.

«Не было б праблем, калі б Дзень Волі, як належыць, быў дзяржаўным святам, – заяўляюць у Руху «За Свабоду!». – Але ў выніку патрыётаў і свабодныхграмадзянаў Беларусі — патэнцыяльных удзельнікаў акцыі — хочуць выставіць дармаедамі, якія замест працы мітынгуюць».

На старонцы belsat.eu чытайце онлайн з акцыі, а ў эфіры «Белсату» – рэпартажы пра святкаванне.

МЛ, belsat.eu


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34