Лісты на волю

Дзевяць дзён гультайства

З ліста ад 29.12.2022

“…Як папярэджваў, парушыў парадак ліставання ? , бо з 20.12 па 29.12 быў у ШІЗА.   Дзевяць [так у лісце] дзён гультайства, бо не трэба ні галіцца, ні распранацца, ні слаць і рассцілаць ложак, ні чытаць і пісаць. Нават хадзіць не абавязкова ? Праўда, я там хаджу, бо месца там не раўнуй болей, чым у адзіночках. Тым болей, што ў маёй цяперашняй камеры, як ні скарочвай крок, болей за чатыры ад вакна да дзвярэй не атрымоўваецца. Ды й “бонусаў” у 5-7 см у шырыню, які быў паверхам вышэй, таксама няма. Бо сцены таўсцейшыя. Затое цяплей ?

[…]

Лістоў ад іншых людзей няма, відавочна, іх не прапусцяць. Але падзякуй ад мяне усіх, хто спрабаваў павіншаваць мяне, хто маліўся за нас. Мае калядныя віншаванні ўсім ім. А таксама каляднае пажаданне людзям нашай і суседніх краін – “Міра і волі!”

На жаль, досвед былых каланіяльных дзяржаў (Англіі, Францыі, Партугаліі і г.д.) сведчыць – адзіны эфектыўны сродак ад імперскіх комплексаў нацыі – гэта кроў яе сыноў.”

Мікалай Статкевіч, ПК №13 г. Глыбокае