Дзядку могуць працягнуць тэрмін за «зацятыя парушэнні», адно з іх – спартовы строй (+відэа)
Блакуюць у нашай краіне, аднак, не толькі віртуальныя пляцоўкі, але і цалкам рэальных грамадскіх актывістаў. У Магілёўскае турме нумар чатыры распачаўся суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком. Фігуранту гэтак званай «справы анархістаў» пагражае падаўжэнне тэрміну да аднаго года за нібыта зацятыя парушэнні дысцыпліны ў час адбыцця пакарання. Асноўнае з іх – нашэнне замест турэмнай робы спартовага строю.