Еўрадэпутаты з Літвы і Нідэрландаў прапанавалі ўзяць апеку над палітвязнямі

Узяць апеку над беларускімі палітвязнямі – з такой прапановай да новаабраных калегаў выступілі еўрадэпутаты з Літвы і Нідэрландаў. Пятрас Аўштравічус і Ханс ван Баален размясцілі зварот на сайце фракцыі Еўрапарламенту «Альянс лібералаў і дэмакратаў», ў якім чытаем наступнае. «Безперапынны ціск на грамадзянскую супольнасць ў Беларусі патрабуе непахіснай падтрымкі з боку еўрапейскіх палітыкаў і лідараў».

Еўрадэпутат з Польшчы Рышард Чарнэцкі сустаршыня Еўрапейскага парламенту адказны за усходнюю палітыку падтрымлівае гэты заклік.

– Усе ініцыятывы і дзеянні па вызваленню будуць працягвацца новым еўрапейскім парламентам.

Як паведаміў Рышард Чарнэцкі, новы еўрапейскі парламент будзе працягваць ўсе ініцыятывы скіраваныя на дэмакратызацыю жыцця ў краінах Усходняга Партнёрства. Ужо ў верасні будзе выбраны новы склад   Дэлегацыі эўрапейскага парламенту па справах Беларусі .

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя