Эўракамісія патрабуе вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязьняў
Прадстаўнік эўракамісара Штэфана Фюле Пітэр Стано адзначыў у інтэрвію Радыё Свабода, што Эўракамісія прыняла да ўвагі вызваленьне Зьмітра Дашкевіча і чакае вызваленьня іншых палітвязьняў.
«Мы прынялі да ўвагі факт вызваленьня Зьмітра Дашкевіча. І я магу толькі сказаць, што яго вырак быў несправядлівы і непрымальны. Яго прысуд быў палітычна матываваны, і вельмі шкада, што ён быў адпраўлены ў турму і правёў там увесь тэрмін зьняволеньня. Мы настойваем, што Беларусь павінна неадкладна вызваліць усіх палітычных вязьняў і рэабілітаваць іх, незалежна ад працягласці тэрмінаў іх зьняволеньня”