Фотафакт: партрэт Статкевіча і бел-чырвона-белы сцяг на Нямізе
У нядзелю, 21 красавіка, над уваходам на станцыю метро «Няміга» актывісты моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» — «Zmena» вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і партрэт палітвязня з подпісам «Свабоду Міколу Статкевічу».
Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення за падзеі 19 снежня 2010.