Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Франк-Вальтэр Штайнмаер: «Судовае рашэньне ў дачыненьні да Статкевіча абуральнае»

Такую заяву ў сувязі зь сёньняшнім прысудам экс-кандыдату на прэзыдэнта Беларусі Міколу Статкевічу зрабіў сёньня старшыня фракцыі сацыял-дэмакратаў у нямецкім Бундэстагу, у мінулым кіраўнік нямецкага МЗС Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Ён назваў прысуд Статкевічу «абуральным і цалкам непрымальным» і дадаў, што «Статкевіч ды іншыя асуджаныя апазыцыянэры ў Беларусі сталі ахвярамі ганебнай і свавольнай юстыцыі».

«Мы ня можам дапусьціць, каб у цэнтры Эўропы настолькі зьневажаліся прынцыпы прававой дзяржавы і дэмакратыі. ЭЗ павінен недвухсэнсоўна заявіць, што мы ні ў якім выпадку ня будзем цярпець такія паводзіны. Я настойліва заклікаю прэзыдэнта Лукашэнку вызваліць палітычных зьняволеных і ня весьці сваю краіну ўглыб эўрапейскай ізаляцыі», адзначыў кіраўнік фракцыі нямецкіх сацыял-дэмакратаў Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Радыё “Свабода”


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34