Рашэнне Шклоўскага раённага суда (Відэа)

11:45 Толькі што стала вядома. Шклоўскі раённы суд пацвердзіў ініцыятыву адміністрацыі Шклоўскай калоніі аб пераводзе Мікалая Статкевіча ў крытую турму № 4 у Магілёве тэрмінам на 3 гады.

Глядзець тут Статкевіч у турме

Як раней паведамляла Марына Адамовіч, яе мужа абвінавацілі ў тым, што ён знаходзіўся без біркі з нумарам зняволенага на адзежы, а таксама не паказаў у спісе асабістых рэчаў насоўкі. Разам з тым яна разглядае гэтыя парушэнні толькі як фармальную нагоду, мяркуючы, што палітыку помсцяць за распаўсюджваную пра яго і ад яго імя інфармацыю.