Гарэлачныя заводы загоняць у холдынг

Беларускія ўлады наважылі зліць прадпрыемствы для вырабу алкаголю пад адзін дах – у холдынг пад кантролем Менскага лікёра-гарэлачнага завода «Мінск-Крышталь».

«Стварэнне холдынгу будзе спрыяць аптымізацыі асартыменту прадукаваных у краіне алкагольных напояў, падвышэнню канкурэнтаздольнасці айчыннай алкагольнай прадукцыі», – гаворыцца ў дакуменце.

У склад холдынгу, акрамя самога «Мінск-Крышталя», будуць уключаныя Берасцейскі лікёра-гарэлачны завод, Віцебскі лікёра-гарэлачны завод, Гомельскі лікёра-гарэлачны завод, Гарадзенскі лікёра-гарэлачны завод, Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод, Мазырскі спіртагарэлачны завод і Харчовы камбінат «Весялова».

ХАртыя\’97