Актуальна

Горш, чым 600 гадоў таму

Некаторыя еўрапейскія палітыкі, напалоханыя дзеяннямі Расіі, убачылі ў беларускім рэжыме гарантыю незалежнасці нашай краіны.

Каб развіваць адносіны з рэжымам, ім вельмі хочацца ўбачыць тут нейкую “лібералізацыю”. Напрыклад, у тым, што рэжым фальсіфікаваў апошнія парламенцкія выбары, ў тым ліку, і на карысць дзьвюх прадстаўніц незалежных арганізацый.

Гэтую акалічнасць еўрапейскія “рэал-палітыкі” лічаць дастатковай, каб прызнаць цалкам прызначаны рэжымам беларускі “парламент” сваім партнерам. У апраўданне яны прыводзяць прыклад Азейбарджана, дзе выбары таксама не прызнаюцца міжнароднымі назіральнікамі сумленнымі, але парламенцкая дэлегацыя гэтай краіны прысутнічае у праграме супрацоўніцтва з Еўрапарламентам “Еўранэст”.

Безумоўна шкада, што высновы міжнароднага назірання адносна Азейбарджана праігнараваны пры фармаванні “Еўранэста”. Магчыма, таму, што гэта азіяцкая краіна, якая не мела працяглага дэмакратычнага досведу ў мінулым. 

Але ж Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. У нас ужо больш за 600 гадоў таму ў гарадах было Магдэбургскае права з выбарамі органаў самакіравання, а шляхта, якая складала да 15% насельніцтва, стагоддзямі выбірала парламент, рэгіянальныя парламенты і караля. 

Безумоўна, падчас тых выбараў здараліся і злоўжыванні – подкуп выбаршчыкаў ці ціск на іх. Але галасы лічылі. Стагоддзямі на выбарах у Беларусі галасы лічылі, а зараз, калі іх і ў Афрыцы лічаць, у нас толькі выгляд робяць. Якая ж тут “лібералізацыя”, калі з выбарамі стала горш, чым 600 гадоў таму.

Не кажу ўжо пра тое, што ўбачыць у “перасідэнце”, які 20 гадоў часткамі прадаваў суверэнітэт краіны, гаранта яе незалежнасці можна толькі з вельмі вялікага перапуду.

Мікалай Статкевічfacebook.com