Помнік не пасадзіш
Некаторыя пікеты па зборы подпісаў за #нашсцяг адкрыліся са спазьнем на паўгадзіны-гадзіну, але за гэта працавалі даўжэй на гадзіну-дзьве – такая яна, штрафная адпрацоўка па-маладафронтаўску.
Сёньня ў адзін з пераходаў прыйшоў Мікола Статкевіч – перадусім для таго, каб падтрымаць Эдуарда Пальчыса. Спадар Мікола паставіў свой подпіс пад артыкулам “5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ”, чым засьведчыў беларускаму судзілішчу: хочаце пасадзіць Эдуарда Пальчыса, садзіце і мяне. Але хто ж пасадзіць Статкевіча? Ён жа помнік, а помнік не пасадзіш. А не пасадзяць Статкевіча, значыцца не пасадзяць і Пальчыса.
Але ты прыходзь 17 кастрычніка пад Менскі гарадзскі суд (з 10 раніцы на Дуніна-Марцінкевіча 1), каб падтрымаць Эдуарда і падпісацца пад адным зь ягоных тэкстаў (чытаць тут http://mfront.net/5-pryczyn-pa-iakich-ukraina-pieramozha-rf…), за якія рэдактара сайта 1863x.com і судзяць. Потым усе подпісы перадаюцца ў “суд” для далучэньня да матэрыялаў крымінальнай справы. Няхай ілжывае судзілішча бачыць, колькі нас, гатовых сесьці на лаву падсудных разам з Эдуардам. А нас ужо больш за 200 (колькі і подпісаў пад артыкулам “5 прычын…”) і столькі не пасадзяць. І чым нас больш, тым большая пэўнасьць, што не пасадзяць і Эдуарда Пальчыса.
Фота Pilip Shaurou
Зміцер Дашкевіч, facebook.com