Гунар Віганд сустрэўся са сваякамі палітзняволеных.
18 лістапада Гунар Віганд, дырэктар дэпартамента па сувязям з Расіяй, краінамі Усходняга Партнёрства і Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнаму супрацоўніцтву супрацоўніцтву з АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, сустрэўся са сваякамі палітзняволеных.
Як паведаміла Марына Адамовіч, жонка кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на мінулых выбарах, а зараз палітзняволенага, Мікалая Статкевіча, спадар Віганд цікавіўся апошнімі навінамі ад беларускіх палітзняволеных. Высокі прадстаўнік ЕС заверыў у нязменнасці патрабаванняў Еўрапейскага Саюза аб неадкладным вызваленні палітзняволеных.