Асабістая думка

"Хто мог парэзаць колы?"

Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў, хто, на яго думку, мог парэзаць колы машын у ноч напярэдадні Дня Волі.

У ноч на 25 сакавіка “праваахоўнікі”, якія тыдзень безпаспяхова пільнавалі мяне каля дома, парэзалі нажамі шыны нашых машын – Марынінай “Фіесты” і ўжо поўнагадовай “Астры”, на якой ездзіў я, пакуль суд не забараніў мне за невыплату штрафаў за дэманстрацыі вадзіць аўтамабіль.

Мы вырашылі падаць заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы, каб проста юрыдычна зафіксаваць факт злачынства. Ды і цікава было паглядзець, як адна “праваахоўная” рука будзе разграбаць тое, што нарабіла другая.

Сёння былі на допыце, як сведкі па справе. Першае ўраджанне – станоўчае. Нават пратакол допыту склалі па-беларуску. Я расчуліўся і на пытанне, хто мог парэзаць колы, адказаў, як думаю.

Напісаў, што, па майму меркаванню, даў каманду арганізаваць гэтае злачынства былы прэзідэнт Беларусі Лукашэнка, які з ліпеня 1999 года займае сваю пасаду незаконна. Сам ён колы не рэзаў, бо занадта тлусты, каб пералезці праз наш плот. Але каманду, ведаючы дробязнасць гэтага персанажа, думаю, што даваў.

Вось цяпер гадаем, як следчыя яго дапытваць будуць.