Навіны

Ігар Аліневіч быў у карцэры. Колькі дзён — невядома

Палітвязень Ігар Аліневіч яшчэ напярэдадні 8 сакавіка быў пакараны карцэрам, дзе адбыў некалькі дзён.

Пра гэта паведаміла маці палітвязьня Валянціна Аліневіч.

«Па якой прычыне яны яго пакаралі, і колькі дзен прабыў у ШЫЗА — ня ведаю. Ведаю, што гэта было яшчэ да сьвятаў. Бо напісаў, што пасьпеў павіншаваць шмат каго. Праўда, у апошнім лісьце ён гэта прадбачыў, паведаміў, што, маўляў, атмасфэра стала гусьцейшай і трэба быць да ўсяго гатовым. Але ж інфармацыі няма дакладнай. Званкоў з восені няма, лісты ідуць нерэгулярна. Таму нешта ўдакладніць немагчыма.»

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганскіх дзеяньнях адносна амбасады Расеі ў Беларусі ды іншых афіцыйных будынкаў. Трымаюць палітвязьня ў наваполацкай калёніі. Ігар Аліневіч адмаўляецца падаваць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі, бо не прызнае сябе вінаватым.

Алег ГрузьдзіловічРадыё Свабода