Інтыгама Аліева асудзілі да 7,5 гадоў пазбаўлення волі

Увечары 22 красавіка Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах вынес прысуд праваабаронцу Інтыгаму Аліеву. Ён прызнаны вінаватым у незаконным прадпрымальніцтве, прысваенні, ухіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і службовым падлогу ды асуджаны да 7,5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Акрамя таго, Аліеў пазбаўляецца права займаць кіруючыя пасады ў дзяржаўных і муніцыпальных упраўленнях на працягу трох гадоў пасля вызвалення.

Абарона лічыць прысуд незаконным і палітычна матываваным і мае намер абскардзіць яго.

***

Сёння на працэсе падсудны праваабаронца Інтыгам Аліеў выступіў з заключным словам.

І. Аліеў заявіў аб поўнай фальсыфікацыі крымінальнай справы і палітычных матывах яго пераследу. Як адзначыў падсудны, 4-х месячны судовы працэс яшчэ раз даказаў, што крымінальны пераслед быў звязана з яго грамадскай і адвакацкай дзейнасцю.

Таксама І. Аліеў адзначыў, што быў адвакатам па палітычных справах і за 25 гадоў правёў сотні працэсаў. У прыватнасці, у Еўрапейскі суд па правах чалавека ён накіраваў больш за 200 заяваў. 40 з іх былі выйграны.

14 спраў былі звязаны з парушэннем правоў кандыдатаў на парламенцкіх выбарах 2005, таксама былі справы, звязаныя з парушэннем свабоды выказванняў, аб\’яднанняў, права на справядлівае судовае разбіральніцтва, забароны катаванняў і інш.

Большая частка скаргаў у ЕСПЧ тычылася фальсіфікацый падчас парламенцкіх выбараў і па 30 з іх пачата камунікацыя. Менавіта таму ўрад імкнуўся спыніць гэты працэс. Уладам удалося зняць з разгляду шэраг спраў пасля абяцанняў вырашыць пытанне аб парушэнні выбарчых правоў грамадзян. Але затым урад адмовіўся выканаць гэтыя абяцанні. «Мы інфармавалі камітэт міністраў Савета Еўропы, што ўрад не выконвае абавязацельствы», – сказаў Аліеў.

«У выніку нашай сумеснай працы, Камітэт міністраў СЕ адмовіўся ў чэрвені 2014 сцвярджаць прапанаваны ўрадам план дзеянняў. Менавіта гэта адыграла вялікую ролю ў маім арышце. Да таго мне неаднаразова давалі зразумець, што гэта будзе мець наступствы для мяне», – працягнуў Аліеў.

У ходзе ператрусу ў офісе Інтыгама Аліева, пракуратура канфіскавала матэрыялы больш за 200 скаргаў у ЕСПЧ. Пасля ўмяшання кіраўніка ЕСПЧ, частку спраў вярнулі. Аднак матэрыялы, звязаныя са скаргамі на парламенцкія выбары 2010 г. і на адмову ў рэгістрацыі вядучых НДА да гэтага часу не вернутыя.

Далей Аліеў сфакусаваў увагу на слуханнях, арганізаваных у чэрвені 2014 ў ПАСЕ напярэдадні выступлення прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.

На гэтых слуханнях Інтыгам Аліеў распавёў пра сур\’ёзныя праблемы з парушэннямі правоў чалавека, ціскам ўрада на грамадзянскую супольнасць. Адразу пасля сесіі пачаліся рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці Азербайджана. Быў арыштаваны Расул Джафараў, актывістка НДАГюльнара Ахундава ўратавалася ад крымінальнага пераследу, пакінуўшы краіну. Эмін Гусейнаў вымушаны хавацца ў пасольстве Швейцарыі ў Баку.

«Сёння зусім не ўсе прымаюць паспяховае развіццё Азербайджана. Ўнутры краіны ёсць нацыянальныя здраднікі, якія прадалі сваё сумленне антыазербайджанскім сілам. Мы ведаем пра гэта. Як прэзідэнт у сваёй паўсядзённай дзейнасці я вяду барацьбу з гэтымі здраднікамі», – вось палітыка ўладаў, якую выказаў Ільхам Аліеў, выступаючы перад моладдзю ў Бейлагане, сказаў падсудны.

А кіраўнік адміністрацыі Раміза Мехціеў у інтэрв\’ю «Веснік Каўказа» назваў шэраг НДА, якія на замежныя гранты арганізуюць антыазербайджанскую кампанію. Сярод іх былі НДА Лэйлы Юнус, Эміна Гусейнава, Анара Мамедлі і Інтыгама Аліева.

«Калі Захад, Еўропа – ворагі Азербайджана, то чаму краіна застаецца членам СЕ, АБСЕ і іншых міжнародных структур і ўдзельнікам канвенцый? Чаму каласальныя сумы з дзяржбюджэту трацяцца на рамонт музеяў, гістарычных помнікаў Еўропы, ўсталяванне негістарычных помнікаў, правядзенне пад «Еўрапейскімі сцягамі» розных песенных конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў? Чаму мы прадаем нафту і газ у Еўропу? Чаму істотная частка валютных запасаў краіны ўтрымліваюцца ў еўрапейскіх банках?», – пытаўся Інтыгам Аліеў.

«Як жа атрымліваецца: калі Еўропы, Захад падтрымлівае сфальсіфікаваныя выбары, то яны нашы сябры, калі ж яны вельмі мякка рэагуюць на парушэнне правоў чалавека і палітычныя арышты, то становяцца – ворагамі?», – працягнуў Інтыгам Аліеў.

«Цяпер можна з перакананасцю казаць, што ў краіне больш не засталося незалежнай грамадзянскай супольнасці, яна знішчана. Ёсць асобныя дысыдэнты, якія працягваюць барацьбу, нягледзячы на пагрозу ў любы момант быць арыштаваным», – сказаў Аліеў.

«Арышты могуць адабраць у нас свабоду, але не жаданне быць свабоднымі. Наш арышт – гэтай працяг нашай барацьбы», – падсумаваў Інтыгам Аліеў.

Звяртаючыся да суддзяў і пракурора, Інтыгам Аліеў сказаў: «У такіх сітуацыях прынята казаць, каб падобнае здарылася і з вамі, але я скажу інакш: жадаю вам жыцця ў справядлівым грамадстве, дзе не пераследуюць людзей за іх погляды і перакананні».

У заключэнне Аліеў падзякаваў за падтрымку паплечнікам, незалежнай прэсе, міжнародным арганізацыям, дыпкорпусу і адзначыў самаадданасць сваіх адвакатаў.

Пасля гэтага суд пайшоў на нараду, каб абвясціць прысуд.

Па інфармацыі contact.az – spring96.org