Навіны

КАБ БЕЛАРУСЬ НЕ ЗНІКЛА

Віншую з Днём Волі ўсіх, хто мае волю і годнасць змагацца за вызваленне нашай краіны!

Патрыёты, якія ў 1918 годзе паспрабавалі атрымаць незалежнасць для Беларусі, тады прайгралі. За сваю спробу большасць з іх заплаціла жыццём. Але здзейснены імі Учынак захаваў нашу нацыю і, ўрэшце, дазволіў нам атрымаць сваю дзяржаўнасць.

На жаль, далёка не ўсе мэты бацькоў-заснавальнікаў БНР дасягнутыя. Беларусь – самая несвабодная краіна Еўропы. З-за чаго яна яшчэ і самая бедная з еўрапейскіх краін, калі адкінуць нядаўна ваяваўшыя. Наша краіна дэнацыялізаваная і залежная. Яе незалежнасць дагэтуль пад вялікай пагрозай.

Але ўрок, дадзены нам 101 год таму, сведчыць: годныя Учынкі дзеля сваёй краіны заўсёды пакідаюць плён. Бо нацыя, за якую ніхто не змагаецца і не рызыкуе, знікае.

Будзем памятаць пра гэта перад тымі драматычнымі падзеямі, якія нас непазбежна чакаюць.

Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч                            25 сакавіка 2019 года