Асабістая думка

"Калі сыходзяць героі, на арэну выходзяць клоуны".

Аўтарытэтная міжнародная праваабарончая арганізацыя ў чарговы раз прызнала Беларусь самай несвабоднай з еўрапейскіх краін. Ганебная сітуацыя, з якой нельга скарыцца годнаму чалавеку.

Змагацца за вызваленне краіны, пратэставаць супраць злачынцаў ва ўладзе — галоўная задача палітычнай апазіцыі. Па вызначэнню.

Але, «канструктыўная апазіцыя» заяўляе, што пратэставаць у Дзень Волі нельга — бо на яго трэба «толькі святкаваць». Нельга і на Чарнобыльскім шляху — бо на ім трэба «толькі смуткаваць». Ва ўсе астатнія дні таксама нельга — бо рэжым афіцыйнага дазволу на пратэст супраць сябе, натуральна, не дае. А без дазволу — «гэта ж незаконна!».

Як сказаў у пазамінулым стагоддзі выбітны нямецкі паэт Генрых Гейнэ:
«Калі сыходзяць героі, на арэну выходзяць клоуны».

Мікалай Статкевіч                                                         11 красавіка 2018 года

Фэйсбук