Каля будынку КДБ патрабавалі вызваліць палітвязняў (+ відэа)

Акцыя пратэсту каля будынку КДБ і помніку Дзяржынскаму ў Менску пад пільным наглядам міліцыі. Удзельнікі пікету, арганізаванага патэнцыйным кандыдатам на прэзідэнцтва Анатолем Лябедзькам, незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў, якія ўлада называе дэмакратычнымі, нагадалі, што ў беларускіх турмах за іншадумства сядзяць людзі. Да акцыі мог далучыцца кожны ахвотны.

«Я ўзгадваю тут нябожчыка Віктара Івашкевіча. Калі яго даймалі пытаннем: ну вось ты прыйдзеш, будзеш стаяць адзін і што? Ён адказваў: будуць чакаць другога! Тут такі прынцып: хто неабыякавы – прыйшоў. Тут ніхто нікога не прымушае!» – кажа патэнцыйны кандыдат на прэзідэнцтва Анатоль Лябедзька.

Вызваліць палітзняволеных, а таксама адкрыць праўду пра лёс зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадскага. Такое патрабаванне выставілі ўдзельнікі акцыі на праспекце Незалежнасці.

belsat.eu