Навіны

Камітэт па палітычных пытаньнях ПАРЭ правядзе слуханьні па Беларусі

Камітэт па палітычных пытаньнях Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы правядзе слуханьні па Беларусі. Мерапрыемства адбудзецца 21 красавіка ў межах вясновай сэсіі ПАРЭ, якая праходзіць у Стразбуры 20-24 красавіка.

На слуханьнях выступіць спэцыяльны дакладчык ПАРЭ па сытуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні.

Зь беларускага боку ў сэсіі бяруць удзел кіраўнік пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходуМікалай Самасейка, намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец, намесьнік кіраўніка закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Радыё Свабода