Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Выбары

Кіраўнік дэлегацыі ЗША на канферэнцыі АБСЕ сустрэўся з беларускай апазіцыяй

Сітуацыю ў Беларусі актыўна абмяркоўваюць на Канферэнцыі АБСЕ ў чалавечым вымярэнні, якая праходзіць гэтымі днямі ў Варшаве.

Сёння кіраўнік амерыканскай дэлегацыі на Канферэнцыі АБСЕ ў чалавечым вымярэнні, старэйшы дырэктар у правах чалавека і дэмакратыі ў Інстытуце Маккейна Дэвід Крэмер сустрэўся з лідарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым, галоўнай рэдактаркай сайта charter97.org Наталляй Радзінай і судырэктарам Беларускага дома Уладзімірам Кобецам.

Галоўнай тэмай размовы ў час сустрэчы стала сітуацыя ў Беларусі напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў.

«Мы растлумачылі, што выбары ў Беларусі ладзяцца толькі для таго, каб прадаць рэжым Лукашэнкі на Захад. Відавочна, што на «выбарах» не будзе прыходу – людзі не вераць, што гэты спектакль прывядзе хоць да нейкіх паляпшэнняў і чакаюць толькі пагаршэння сітуацыі. Мадэль кіравання Лукашэнкі даўно збанкрутавала, дыктатар можа кіраваць толькі з ужываннем гвалту і адміністрацыйных захадаў.

Сёння ўся апазіцыя выступае за байкот выбарчага фарсу, і гэта павінна служыць крытэрыем ацэнкі «выбараў» з боку Захаду, перш за ўсё, Еўропы.

У краіне расце колькасць людзей, якія хочуць пераменаў. Нельга прапусціць чарговы шанец на змену сітуацыі ў Беларусі», – сказаў пасля сустрэчы сайту charter97.org Андрэй Саннікаў.

ФОТА: АЛЯКСАНДР КУПМАН

Хартыя\’97


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34