Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Кіраўнік МЗС Латвіі: Трэба прааналізаваць палітыку санкцый ЕЗ у дачыненні да Беларусі

Эдгарс Рынкевічс выказаў задавальненне з нагоды вызвалення палітвязняў у Беларусі.

Пра гэта кіраўнік МЗС Латвіі заявіў пасля сустрэчы з прэзідэнтам краіны Раймандам ВеёнісамЭдгарс Рынкевічс мяркуе, што трэба сур\’ёзна разгледзець ранейшую палітыку санкцый ЕЗ у дачыненні да ўладаў Беларусі, піша rus.DELFI.lv.

Каментуючы пастанову Аляксандра Лукашэнкі памілаваць шасцярых палітвязняў, міністр выказаў задавальненне ў сувязі з тым, што падчас старшынства Латвіі ў Савеце ЕЗ дыпламатычнымі метадамі атрымалася дамагчыся садзейнічанню «дыялогу» паміж Брусэлем і Менскам.

«Мы шмат працавалі і з ЕЗ, і з Беларуссю, і мяркую, што нам пара сур\’ёзна прааналізаваць палітыку санкцый», – адзначыў міністр.

Нагадаем, нягледзячы на вызваленне шасцярых палітвязняў, рэпрэсіі супраць апазіцыі, незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне не спыняюцца. Так, некалькі дзён назад стала вядома аб распачынанні крымінальнай справы за палітычныя графіці.


Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34