Навіны

"Клопат" дзяржавы вырас у цане

“Не ведаю, ці то ў дзяржавы грошай не хапае, ці ўтрыманне асуджаных падаражэла”, – так Мікалай Статкевіч пракаментаваў відавочнае змяньшэнне памеру сваёй вайсковай пенсіі.

У адпаведнасці з беларускімі законамі вайсковая пенсія падпалкоўніка Статкевіча прымусова пералічваецца ў турму. “Частка яе адразу ж трапляе на рахунак турмы ў якасці “аплаты за паслугі па ўтрыманню ў гэтым санаторыі”,  – тлумачыць жонка палітвязня Марына Адамовіч, – астатняе пералічваецца на асабісты рахунак, хаця скарыстацца ёй магчымасці ў Мікалая няма. Турэмныя правілы дазваляюць выкарыстаць толькі ўстаноўленую суму ў дзвесце тысяч рублёў, ды і то – толькі са студзеня”.

З лютага памер пералічваемай на асабісты рахунак часткі пенсіі паменьшыўся на 150 тысяч рублёў. З чым гэта звязана, ніхто не тлумачыць. Таму застаецца толькі здагадвацца, за кія такія дадатковыя паслугі прыходзіцца “плаціць” зняволеным.Такі вось “падарунак” ад дзяржавы.

Заўважым, што большасць зняволеных у беларускіх калоніях і турмах не дасягнулі пенсійнага ўзросту і не маюць іншых фіксаваных крыніц даходаў, каб аплачваць самастойна “шчодрыя паслугі” пенетэнцыярнай сістэмы нашай краіны.