"Клопат" дзяржавы вырас у цане
«Не ведаю, ці то ў дзяржавы грошай не хапае, ці ўтрыманне асуджаных падаражэла», — так Мікалай Статкевіч пракаментаваў відавочнае змяньшэнне памеру сваёй вайсковай пенсіі.
У адпаведнасці з беларускімі законамі вайсковая пенсія падпалкоўніка Статкевіча прымусова пералічваецца ў турму. «Частка яе адразу ж трапляе на рахунак турмы ў якасці «аплаты за паслугі па ўтрыманню ў гэтым санаторыі», — тлумачыць жонка палітвязня Марына Адамовіч, — астатняе пералічваецца на асабісты рахунак, хаця скарыстацца ёй магчымасці ў Мікалая няма. Турэмныя правілы дазваляюць выкарыстаць толькі ўстаноўленую суму ў дзвесце тысяч рублёў, ды і то — толькі са студзеня».
З лютага памер пералічваемай на асабісты рахунак часткі пенсіі паменьшыўся на 150 тысяч рублёў. З чым гэта звязана, ніхто не тлумачыць. Таму застаецца толькі здагадвацца, за кія такія дадатковыя паслугі прыходзіцца «плаціць» зняволеным.Такі вось «падарунак» ад дзяржавы.
Заўважым, што большасць зняволеных у беларускіх калоніях і турмах не дасягнулі пенсійнага ўзросту і не маюць іншых фіксаваных крыніц даходаў, каб аплачваць самастойна «шчодрыя паслугі» пенетэнцыярнай сістэмы нашай краіны.