Навіны

Крымінальная справа за «абразу Лукашэнкі» у Берасці спыненая

Справа была распачатая ў канцы мінулага года ў дачыненні да 63-гадовага жыхара Берасця Міхаіла Лукашэвіча.

На агароджы каля свайго дома ён на працягу некалькіх гадоў усталёўваў самаробныя палітычныя плакаты, піша сайт ПЦ «Вясна».

Падчас следства ў доме берасцейскага пенсіянера прайшоў ператрус, падчас якога былі сканфіскаваныя шклянкі з фарбай і грунтоўкай. Акрамя таго, невядомыя асобы замалявалі некаторыя элементы палітычнага «графіці» на агароджы. Сам Міхаіл Лукашэвіч у гэты час быў змешчаны ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя («Навінкі»), дзе лекары прызналі ягоны псіхічны стан сярэднім.

У Следчым камітэце не выдавалі звесткі аб гэтай крымінальнай справе, і не было вядома, якія канкрэтна палітычныя плакаты прынялі за паклёп на дыктатара. Нарэшце, з\’явілася інфармацыя, што справа спыненая праз адсутнасць складу злачынства.