Навіны

Кубак Статкевіча заваявала АГП

17 лістапада ў Менску адбыўся першы ў гісторыі розыгрыш “Кубка Валацугаў”.

У гэтым турніры па настольным тэнісе прынялі ўдзел каманды БНФ, БСДП (Народная Грамада), АГП, а таксама Руху “За Свабоду” і БАЖ. Перамогу на турніры атрымала каманда Народнай Грамады, якая і атрымала Кубак 2012 года (“Кубак дракона”) і права трымаць у сябе да наступнага розыгрышу галоўны прыз – “Кубак Валацугаў”. Лёс срэбных і бронзавых медалёў вырашаўся ва ўпартай барацьбе паміж камандамі БНФ, АГП і БАЖ. У выніку, па дадатковых паказьніках, срэбра атрымала Аб\’яднаная грамадзянская партыя. Яна ж пасьля заканчэньня турніру атрымала і “Кубак Статкевіча”, які штогод будзе ўручацца камандзе з найбольшай колькасьцю валявых перамогаў.

Бронза – у каманды БНФ. За адметны ўнёсак у станаўленьне турніру ПБНФ атрымала ганаровае званьне “Захавальніка традыцыяў” і адпаведны сымбаль, перададзены яе капітану на захаваньне. Каманды БАЖ і Руху “За Свабоду” атрымалі ўзнагароды ў якасьці першых удзельнікаў розыгрышу “Кубка Валацугаў”.

Лёс тытула MVP (найлепшы гулец) турніру вырашаўся ў асобнай гульні паміж двума галоўнымі прэтэндэнтамі. У выніку ім стаў прадстаўнік Народнай Грамады.

Мы шчыра віншуем нашых таварышаў з перамогай!