Актуальна

Кветкі для Марыны – Дзень жанчын у Катовіцах.

8 сакавіка, з нагоды Міжнароднага жаночага дня, офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага правёў у цэнтры Катовіц акцыю салідарнасці “Кветкі для Марыны Адамовіч”

Марына Адамовіч больш за тры гады змагаецца за свабоду для свайго мужа, Мікалая Статкевіча і іншых беларускіх палітвязняў. Яна – сярод тых, хто не дазваляе свету забыцца пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
 
8 сакавіка офіс Марэка Мігальскага, з нагоды Міжнароднага жаночага дня, вырашыў правесці сярод жыхароў Катавіцэ акцыю ў падтрымку гэтай смелай жанчыны, паведамляе сайт еўрадэпутата.
 
З 11:00 раніцы ў цэнтры горада раздавалі чырвоныя цюльпаны і аркушы , якія змяшчаюць інфармацыю аб Марыне Адамовіч. Таксама ўдзельнікам прапаноўвалася падпісаць петыцыю аб вызваленні Мікалая Статкевіча – www.change.org/OneMore2BeFree . Арганізатары лічаць , што гэта будзе лепшым падарункам з нагоды жаночага дня для Марыны.
 
Акрамя таго, супрацоўнікі офіса збіралі подпісы на паштоўцы , якая будзе адпраўлена Марыне Адамовіч.

Акцыя была вельмі папулярная сярод жыхароў Катавіцэ, паведамілі арганізатары., Агулам было сабрана больш за 150 подпісаў.
 
Больш падрабязна пра акцыю “Яшчэ адзін 2 Be Free ” можна прачытаць – ТУТ

Кветкі для Марыны Адамовіч – Дзень жанчын у Катовіцах Кветкі для Марыны Адамовіч – Дзень жанчын у Катовіцах Кветкі для Марыны Адамовіч – Дзень жанчын у Катовіцах Кветкі для Марыны Адамовіч – Дзень жанчын у Катовіцах Кветкі для Марыны Адамовіч – Дзень жанчын у Катовіцах Кветкі для Марыны Адамовіч – Дзень жанчын у Катовіцах

migalski.eu