Грамадская акцыя

«Ланцуг памяці» каля будынка КДБ (фотарэпартаж)

“Ланцуг памяці” прайшоў увечары 29 кастрычніка каля будынка КДБ. 


Фотарэпартаж Арцёма Лявы

У акцыі ўзялі удзел палітык Мікалай Статкевіч, яго жонка Марына Адамовіч, рэжысёрка Вольга Нікалайчык, літаратар і палітык Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі ды іншыя. 

 
 
 
 
 
Акцыя, прысвечаная 81-й гадавіне «чорнай ночы», калі ў 1937 года былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, доўжылася з паўгадзіны і абышлася без затрыманняў.