«Ланцуг памяці» каля будынка КДБ (фотарэпартаж)
«Ланцуг памяці» прайшоў увечары 29 кастрычніка каля будынка КДБ.
Фотарэпартаж Арцёма Лявы
У акцыі ўзялі удзел палітык Мікалай Статкевіч, яго жонка Марына Адамовіч, рэжысёрка Вольга Нікалайчык, літаратар і палітык Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі ды іншыя.




Акцыя, прысвечаная 81-й гадавіне «чорнай ночы», калі ў 1937 года былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, доўжылася з паўгадзіны і абышлася без затрыманняў.