Лідэры ЕЗ падпісалі супольную заяву аб міры і адзінстве
Чальцы Рады Еўропы падкрэслілі, што шмат якім еўрапейскім краінам давялося змагацца за свабоду ад таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.
Пра гэта гаворыцца ў супольнай заяве з нагоды Дня Еўропы, які святкуецца 9 траўня. Тэкст дакумэнта абнародаваны на афіцыйным сайце ЕЗ, піша gordonua.com.
“Сёння мы адзначаем Дзень аб\’яднанай Еўропы, якая нарадзілася з попелу Другой сусветнай вайны. 65 гадоў таму ў Дэкларацыі Шумана было абвешчана, што толькі разарваўшы заганнае кола гвалту і помсты, мы можам будаваць разам нашу трывалую бяспеку і росквіт. Толькі ў адзінстве можна захаваць супакой у Еўропе”, – гаворыцца ў дакумэнце.
Лідэры ЕЗ у сваёй заяве падкрэслілі, што шмат якім еўрапейскім краінам давялося змагацца за свабоду ад таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.
“Мы ніколі не павінны забываць катастрофу Другой сусветнай вайны, выкліканую пагардай да людзей і народаў. Усяго 70 гадоў таму нашы народы сутыкнуліся на палях бітваў. Сёння мы самыя блізкія партнёры, хаўруснікі і сябры. Наш абавязак – спрыяць міру, свабодзе, дэмакратыі, салідарнасці і росквіту, як у Еўропе, так і за яе межамі. Аб\’яднаныя ў Еўрапейскі звяз, бачачы ў нашай разнастайнасці крыніцу нашай моцы, мы будзем працягваць гэтую працу”, – гаворыцца ў заяве.
Дакумэнт падпісалі лідэры 28 дзяржаў, а таксама кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск і старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер.