Навіны

Ліст намесніка Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Юстаса Панкаўскаса Мікалаю Статкевічу

Атрыманы адказ з Літвы на зварот старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) палітвязня Мікалая Статкевіча да Альгирдаса Буткявичюса.

[Неафіцыйны пераклад з літоўскай мовы]

Вільнюс, 20 жніўня 2013 г.


Паважаны Мікалай Статкевіч,
Ад імя старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы шчыра дзякую за Ваш ліст.

Ліст намесніка Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Юстаса Панкаўскаса Мікалаю Статкевічу

Ліст намесніка Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Юстаса Панкаўскаса Мікалаю Статкевічу

Больш як дваццаць гадоў праляцелі пасля адраджэння незалежнай Літвы, але мы памятаем пра сяброў, якія дапамагалі ў барацьбе за нашу свабоду. Асабліва важнай была роля суседзяў беларусаў, з імі нас шмат стагоддзяў звязваюць гістарычныя, культурныя і сацыяльныя сувязі. Прыемна, што і сёння серад беларусаў ёсць такія як вы, спадар Статкевіч, людзі, якія без асцярогі, выразна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, падтрымліваючы суверэнную Літву.

Беларусь – неад\’емная частка Еўропы, і з гэтай краінай, мяркую, трэба мець камунікацыйныя каналы. Нашы кантакты з уладай у Беларусі – не абмен кампліментамі, а імкненне звярнуць увагу на праблемы, палепшыць сітуацыю з правамі чалавека, паскорыць вызваленне палітычных вязняў і тым самым зблізіць Беларусь з Еўропай.

Менавіта ў гэтым кантэксце варта ацэньваць рашэнне Еўрапейскага Саюза часова забараніць уезд на тэрыторыю ЕС міністра замежных спраў Беларусі У. Макея. 22 ліпеня цяперашняга года ён прыняў удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў Еўрапейскага Саюза і Усходняга партнёрства. Там, ў Брусэлі, міністры Еўрапейскага Саюза мелі магчымасць адкрыта выказаць свайму калегу крытыку наконт становішча з правамі чалавека і дэмакратычнымі свабодамі ў Беларусі. Значна тое, што ізаляцыя Беларусі цалкам пазбавіла б ад уплыву на яе. В. Макей, будучы міністрам замежных спраў, мае непасрэдную магчымасць перадаваць кіраўніцтву краіны заклапочанасць Еўрасаюза і клічы палепшыць сітуацыю ў Беларусі. А мы абавязаны пераканаць уладу краіны ў тым, што плюралізм меркаванняў, захаванне правоў і свабод чалавека, актыўная грамадзянская пазіцыя, свабодныя выбары і іншыя дэмакратычныя каштоўнасці адпавядаюць гістарычным традыцыям і стратэгічным інтарэсам Беларусі. Спадзяемся, што афіцыйны Мізнск гэтыя сігналы прыме належным чынам, што будуць зроблены крокі для паляпшэння становішча ў Беларусі па сутнасці.

Падкрэслю, што пазіцыя Літвы і Еўрапейскага Саюза адносна Беларусі застаецца нязменнай: паўнавартасны і ўсебаковы палітычны дыялог будзе магчымы толькі тады, калі ў Беларусі вызваляць і рэабілітуюць усіх палітычных вязняў.

Дазвольце пажадаць Вам і Вашай сям\’і душэўнай крэпасці, каб вынесці нягоды і тяжкасці. Усе грамадзяне дэмакратычнай Еўропы ганарацца Вамі і іншымі беларускімі палітвязнямі. Мы верым ў росквіт і дэмакратычную будучыню Беларусі, ў пабудову якой Вы кожны дзень уносіце свой унёсак – асабістай адвагай, адданасцю сваёй краіне, прыкладам для суайчыннікаў.

Юстас Панкаўскас
Намеснік Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы

Мікалаю Статкевічу
Старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Беларусі (Народная Грамада)
Магілёў