Ліст Статкевіча: «Чорны час ідзе да канца»
Марына Адамовіч, жонка аднаго з лідэраў апазіцыі, палітвязня Мікалая Статкевіча, апублікавала вестку ад мужа.
Статкевіч з аднадумцамі ідуць у Цэнтрвыбаркам. 14 мая 2020 года
«Такі ўзровень гвалту і беззаконня, ды ў гэты самы цёмны, халодны час, безумоўна, уплывае на настроі людзей.
Але не трэба губляць надзею, падаць духам.
Бо галоўнае ўжо зроблена – мы цяпер Народ. А вольналюбівы, салідарны і мужны Народ назад у стойла болей не загоняць.
Чорны час ідзе да канца. А неадэкватныя дзеянні чорных істот толькі памяньшаюць гэты час», – пiша Мікалай Статкевіч (25.11.2020, СІЗА 8).