Навіны

ЛУКАШЭНКА ПАКРЫЎДЗІЎСЯ

Перад судовым працэсам над Дзмітрыем Паліенкам 18 кастрычніка быў затрыманы актывіст Народнай Грамады Сяргей Спарыш. Зараз стала вядома, што ён асуджаны да 15 сутак арышту па артыкулу “за непадпарадкаванне” міліцыі. Як напісана ў судовым рашэнні – “махаў рукамі”.

Сёння высветлілася, што “суд” адбыўся яшчэ ў мінулую пятніцу, але блізкім Сяргея атрымалася вырваць з “праваахоўнікаў” інфармацыю пра гэта толькі на чацвёртыя суткі пасля затрымання.

У Народнай Грамадзе лічаць незаконнае зняволенне нашага таварыша асабістай помстай за яго важную ролю ў нядаўняй яркай і дзёрзкай “перадвыбарчай” кампаніі партыі.
Праведзеныя намі па ўсёй краіне пікеты і мітынгі зламалі абрыдлы сцэнар “выбараў”. Мы абудзілі надзею ў людзей і набылі тысячы прыхільнікаў.

Жыхарам дзесяткаў гарадоў асабліва спадабаліся нашы плакаты. Лукашэнка таксама іх зацаніў. І чамусьці пакрыўдзіўся. Праўда вочы коле?

Мікалай Статкевіч
21 кастрычніка 2019 года