Лукашэнка – пенсіянер (Відэа)

Аляксандр Лукашэнка адзначыў 30 жніўня юбілей

Кіраўніку краіны споўнілася 60 гадоў. Праўда, у 2010 годзе ў афіцыйную біяграфію Аляксандра Лукашэнкі ўнеслі змены – свой дзень народзінаў ён стаў адзначаць 31 жніўня, разам з сынам Мікалаем.

 

 

ПРЭЗІДЭНТ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ:

ПРЭЗІДЭНТ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:
«З днём народзінаў, дарагі наш Аляксандр Рыгоравіч».
«Дай Бог яму здароўя, усяго самага-самага лепшага!».

60 гадоў у нашай краіне лічыцца пенсійным узростам. І гэта век, калі звычайна падводзяцца грунтоўныя падсумаванні, у тым ліку і сваёй працы.

ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ, ПАЛІТЫЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК:
«Ёсць сапраўды толькі адно дасягненне. Гэта тое, што ён цягам такога доўгага перыяду часу ўтрымоўвае ўладу. Гэта сапраўды ўнікальная сітуацыя для Еўропы».

І сапраўды, кіраўнік краіны ажно трэцюю частку свайго жыцця – прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Што ж ён зрабіў і чаго дасягнуў на гэтай пасадзе?

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:
«Чыста, акуратна, дысцыплінаваныя пешаходы».
«Узровень жыцця пенсіянераў стаў нашмат ніжэйшы, чымся быў раней».
«З фінансамі ў яго пастаянна нешта не так, ну, не можа знайсці нармальнага фінансіста».
«У любым выпадку яму ўжо даўным-даўно прыйшоў час сысці на пенсію».

20 гадоў – вялікі прамежак часу не толькі для асобнага чалавека, але і цэлы перыяд для краіны. Які ў выпадку Беларусі амаль супаў з усім перыядам яе незалежнасці. І кірункі развіцця нашае дзяржавы яе першы ды нязменны прэзідэнт заўсёды вызначаў у аднаасобным парадку.

ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ, ПАЛІТЫЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК:
«Замарозіў, спыніў развіццё краіны. Развіццё краіны на цэлых 20 гадоў. Створаная ім мадэль яна не развіваецца, яна не дае грамадству развівацца».

Цягам двух дзясяткаў гадоў Аляксандр Лукашэнка – галоўная асоба і на экранах тэлевізараў. Кожную паездку кіраўніка краіны, незалежна ад таго, ці гэта аддалены СПК, ці міжнародны візіт, падрабязна асвятлялі дзяржаўныя медыі. Традыцыйна кіраўнік краны – барацьбіт з карупцыяй, сапраўдны гаспадар. Ён і ў касцюме, не саромеецца працоўнай вопраткі, носіць і вайсковую форму. Якія ж змены адбыліся ў іміджы Аляксандра Лукашэнкі за 20 гадоў?

ЮРЫЙ ХАШЧАВАЦКІ, КІНАРЭЖЫСЁР:
«Ён вонкава змяніўся – гэта так, але ўнутрана – не. Гэта ўсё той самы Аляксандр Лукашэнка, каторы ў 1994 годзе падмануў людзей і будзе спрабаваць чарговы раз гэта ж зрабіць у наступным годзе».

Новым, выбарчым годзе. І пры гэтым, што Лукашэнка, паводле ўласных прызнанняў, свайго дня народзінаў не адзначае, а наадварот, працуе больш напружана, чымся звычайна, спрабуючы сябе усё ў новых і новых ролях, ад галоўнай адмаўляцца не збіраецца.

Сяргей Скулавец, «Аб’ектыў», Белсат ТВ