Навіны

Любыя станоўчыя змяненні ў адносінах ЕС і Беларусі залежаць ад пытання палітвязняў

Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся ў Бруселі з жонкамі беларускіх палітзняволеных — Наталляй Пінчук, жонкай праваабаронцы Алеся Бяляцкого, і Марынай Адамовіч, жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

Як паведамляе прэс-служба еўракамісара, асноўнай тэмай сустрэчы, якая адбылася 7 лістапада, стала абмеркаванне ўмоў, у якіх утрымліваюцца беларускія палітзняволеныя, а таксама намаганняў ЕС па іх вызваленні і рэабілітацыі.

Фюле падкрэсліў, што вызваленне беларускіх палітзняволеных з’яўляецца адной з найважнейшых тэм для Еўрасаюза. «Я добра разумею, якія выпрабаванні перажываюць вашы мужы і вашы сям’я, — сказаў еўракамісар, звяртаючыся да сваіх суразмоўніц. — Я зноў заклікаю беларускія ўлады неадкладна і без усякіх умоў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзняволеных. Я таксама заклікаю ўлады спыніць націск і не пагаршаць умовы ўтрымання палітзняволеных».

Штэфан Фюле падкрэсліў: любыя станоўчыя змяненні ва ўзаемаадносінах ЕС і ўлад Беларусі залежаць ад вырашэння пытання пра палітзняволеных.

Як паведамлялася раней, 7 лістапада жонкі Бяляцкага і Статкевіча таксама сустрэліся са старшынёй Еўрапарламента Марцінам Шульцам, членамі камітэта па правах чалавека ЕП і еўрапарламентарыем з Польшчы Яцэкам Сарыушам-Вольскім.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН.