Навіны

Людміла Захаранка: Свабоду Ігару Аліневічу!

Эстафета салідарнасці з Ігарам Аліневічам. Зрабі фота з партрэтам палітвязня і размясці яго ў сацыяльных сетках. 

Акрамя лістоў падтрымкі, вы можаце падхапіць эстафету салідарнасці з Ігарам Аліневічам, на якога аказвае ціск адміністрацыя Віцебскай калоніі. 

30 сутак у ШІЗА, непаведамленне аб смерці бабулі, 1 званок па тэлефоне за паўгода – гэта толькі тое, што стала вядома. 

Мы з вамі можам падтрымаць Ігара і яго родных. Здольнасць да салідарнасці – гэта паказчык таго, у якім стане знаходзіцца грамадства. Яго (грамадства) мараль, сумленне, грамадзянскія інстытуты. Падтрымка таго, хто змагаецца з сістэмай за сваю чалавечую годнасць, нават знаходзячыся ў турме, – гэта пытанне гонару кожнага з нас. 

Зрабіце фота з партрэтам Ігара Аліневіча і размесціце яго на сайтах і старонках сацыяльных сетак. Гэты жэст павагі да стойкасці Ігара на самой справе дае нам магчымасць паказаць сабе і ўладам, што мы паважаем самі сябе. 

Напісаць Ігару можна па адрасе:

211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба
ПК № 3, Аліневічу Ігару Уладзіміравічу

Даведка: 

Ігар Аліневіч, палітвязень, выкрадзены з тэрыторыі РФ 28 лістапада 2010 г .. Асуджаны 27 траўня 2011 г. судом Завадскога раёна г. Мінска па ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства), ч.2 і ч.3 арт.218 КК (Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры) да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Знаходзіўся ў калоніі № 10 у Наваполацку, у ліпені 2014 пераведзены ў калонію “Віцьба-3″.

Праваабаронцы перакананыя, што гэты прысуд незаконны, бо абвінавачванню не ўдалося даказаць яго віну, не было знойдзена ні аднаго доказа дачынення Ігара да таго, што яму ставяць у віну.

ucpb.org