Навіны

М. Статкевіч: "Я не здольны здрадзіць сабе…"

Мікалай Статкевіч напісаў пра тое, чаму ён не можа падпісаць прашэнне аб памілаванні.

У сваім лісце да жонкі Мікалай Статкевіч напісаў пра сябе, пра суседа, патлумачыў матывы сваіх учынкаў.




Аб гэтым – слова самаго Мікалая:

“З [часу] майго апошняга ліста 16.04 дайшла інфармацыя пра шмат розных падзей. Шчыра ўзрадавала навіна пра вызваленне Андрэя і Дзмітрыя. Рады за іх і іхнія сем\’і. Перадавай ім мае прывітанні.

Але, даруй, мая родная, гэты шлях на волю для мяне непрыймальны. Я не здольны здрадзіць сабе, не здольны прынізіць тых людзей, якія збіралі подпісы за мяне, ставілі подпісы за маё вылучэнне, галасавалі за мяне, выйшлі па майму закліку на Плошчу“.

Пра тое, як эканамічная сітуацыя ў краіне адбіваецца на жыцці ў турме…

“Дарэчы, даведаўшыся пра вызваленне Андрэя і Дзмітрыя, мы з суседам адсвяткавалі гэтую падзею, “зарэзаўшы” з гэтай нагоды апошні з халвічных батончыкаў. Пакуль я тут, кошт такіх батончыкаў у “атаварцы” вырас амаль у 2,5 разы. Цікава, на волі яны таксама па 2400 руб?

Мікалай Віктаравіч падцвердзіў таксама, што інфармацыя пра суседа, якую ён прачытаў у газеце,

“праўдзівая, калі казаць пра прозвішча і мінулую пасаду”, але “ён – чалавек веруючы і на нашых іконках прысягнуў, што нікога па гэтых справах не забіваў”.

Гэта, па словах Міколы Статкевіча, і сталася галоўнай прычынай, чаму ён

“не стаў пратэставаць супраць знаходжання ў адной камеры”.

Праўда, спакойны аптымізм, з якім Мікалай Віктаравіч завяршае ліст, па словах жонкі, турбуе яе нават болей, чым папярэднія дрэнныя навіны, хаця пачуццё гумару і вытрымка палітвязня не пакінулі. Ён піша:

“Што тычыцца ўсіх гэтых гульняў вакол мяне, то яны ўносяць разнастайнасць у маё вельмі манатоннае жыццё і час ідзе значна хутчэй Улыбаюсь.