Навіны

Марцін Шульц: ЕЗ павінен шанаваць і абараняць Шэнген

Прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў не паддавацца на заклікі папулістаў аб патрэбе вярнуць кантроль на межах у Еўропе.

“Калі мы хочам жыць у Еўропе, дзе няма меж, доўгіх чэргаў, бо людзі павінны паказваць свае пашпарты, а прадпрыемствы не церпяць ад эканамічных страт, бо вольны рух тавараў, капіталаў і паслуг не абмежаваны, мы павінны шанаваць і абараняць Шэнген”, – падкрэсліў ён.

Марцін Шульц заклікаў не паддавацца на заклікі папулістаў аб патрэбе вярнуць кантроль на межах у Еўропе.

“Як гэта легкадумна фліртаваць з тэмай аднаўлення меж унутры Еўропы! І колькі людзей памірае амаль штодзень, каб дапяць да вонкавых меж у спробе ўехаць у Еўропу!” – падкрэсліў ён.

На думку Марціна Шульца, свабода руху не можа падлягаць абмеркаванню. “Патрэбная вялікая смеласць, каб адкрыць межы і зрынуць муры. Давайце не дапусцім, каб дзеля страху нарадзіліся новыя межы і муры”, – заявіў ён. Затое, са слоў Марціна Шульца, ЕЗ трэба распрацаваць адказную палітыку ў сферы міграцыі і прыстанішча.

Хартыя\’97