Марцін Шульц: ЕЗ павінен шанаваць і абараняць Шэнген
Прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў не паддавацца на заклікі папулістаў аб патрэбе вярнуць кантроль на межах у Еўропе.
«Калі мы хочам жыць у Еўропе, дзе няма меж, доўгіх чэргаў, бо людзі павінны паказваць свае пашпарты, а прадпрыемствы не церпяць ад эканамічных страт, бо вольны рух тавараў, капіталаў і паслуг не абмежаваны, мы павінны шанаваць і абараняць Шэнген», — падкрэсліў ён.
Марцін Шульц заклікаў не паддавацца на заклікі папулістаў аб патрэбе вярнуць кантроль на межах у Еўропе.
«Як гэта легкадумна фліртаваць з тэмай аднаўлення меж унутры Еўропы! І колькі людзей памірае амаль штодзень, каб дапяць да вонкавых меж у спробе ўехаць у Еўропу!» — падкрэсліў ён.
На думку Марціна Шульца, свабода руху не можа падлягаць абмеркаванню. «Патрэбная вялікая смеласць, каб адкрыць межы і зрынуць муры. Давайце не дапусцім, каб дзеля страху нарадзіліся новыя межы і муры», — заявіў ён. Затое, са слоў Марціна Шульца, ЕЗ трэба распрацаваць адказную палітыку ў сферы міграцыі і прыстанішча.