Марцін Шульц: Я даўно асабіста ведаю Мікалая Статкевіча
«Я даўно асабіста ведаю Мікалая Статкевіча і лічу яго адным з самых мужных і выбітных людзей», — такімі словамі Марцін Шульц, старшыня Еўрапейскага Парламента, пачаў сустрэчу з жонкамі палітвязняў Мікалая Статкевіча і Алеся Бяляцкага, якая адбылася 7 лістапада.
Аб гэтым распавяла жонка палітвязня, Марына Адамовіч, пасля сустрэчы ў Брусэлі.
Не буду хаваць — для мяне гэта было вельмі прыемна, — сказала жанчына. — У нашай партыі — даўнія сяброўскія сувязі з сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі — SPD, і, канешне, яны даўно знаёмыя. Я знайшла днямі ў сваім архіве адзін з такіх здымкаў, які ацалеў пасля падзей Плошчы.
Старшыня Еўрапарламента заверыў жанчын, што пытанне беларускіх палітвязняў было, ёсць і застаецца ў фокусе ўвагі еўрапейскіх парламентарыяў да іх вызвалення і поўнай рэабілітацыі.