16 лістапада – акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве

Фонд “Еўрапейская Беларусь” і офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага запрашаюць на акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Акцыя адбудзецца ў пятніцу 16 лістапада ў 18 гадзін у Варшаве каля Касцёла св. Ганны па адрасе вул. Кракаўскае Прадмесце 68 (Krakowskie Przedmieście 68).

Нагадаем, 16-га кожнага месяца з\’яўляецца днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі.