Марына Адамовіч: Ад Міколы зноў няма ніякіх вестак
Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч не чакае ў гэтым месяцы тэлефанаванняў ад палітвязня. З яе слоў, апошні званок быў 29 верасня, які быў дазволены за кастрычнік, лістоў ад экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі няма ўжо з 10-га.
– На гэтым тыдні я два чакала – ніводнага не атрымала. У нас няма перадачаў. Я маю права даслаць адну 2-хкілаграмовую бандэролю за год. Таму пытанні пра перадачы і не абмяркоўваюцца. Бандэролю я яму даслала ўжо – гэта было да яго дня народзінаў.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на шэсць гадоў зняволення пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Спачатку адбываў пакаранне ў Шклоўскай калоніі №17, а пазней быў пераведзены на больш жорсткі турэмны рэжым, і зараз знаходзіцца ў турме №4 Магілёва.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя