Навіны

Марыне Адамовіч прысудзілі штраф

У Ленінскім судзе Мінска судзілі маю жонку. За ўдзел у святкаванні гадавіны вызвалення Мінска ад гітлераўцаў. Прызначаны рэжымам “суддзя” Асіпенка даў ёй 40 базавых вялічынь штрафа (каля 500 даляраў).

Людзі, якія прыйшлі падтрымаць Марыну, убачылі на дошцы аб\’яў, што ў тым жа судзе і ў той жа час “суддзя” Кавяка павінен быў судзіць і мяне. Мабыць, таксама за свята вызвалення ад гітлераўцаў.

Не ведаю, каб у часы Гітлера, якога так бароніць наш “перасіжаны”, у Германіі праціўнікаў гітлераўцаў судзілі семьямі. Карацей – лібералізацыя і дыялог буяюць.

Цікава, ці думаюць гэтыя “суддзі” пра свой лёс пасля таго, як народ паўбавіцца ад іх “фюрера”? Няўжо не ведаюць пра лёс “суддзяў”, прызначаных Гітлерам?

Мікола Статкевіч, facebook.com