Навіны

Марыне Адамовіч прысудзілі штраф

У Ленінскім судзе Мінска судзілі маю жонку. За ўдзел у святкаванні гадавіны вызвалення Мінска ад гітлераўцаў. Прызначаны рэжымам «суддзя» Асіпенка даў ёй 40 базавых вялічынь штрафа (каля 500 даляраў).

Людзі, якія прыйшлі падтрымаць Марыну, убачылі на дошцы аб\’яў, што ў тым жа судзе і ў той жа час «суддзя» Кавяка павінен быў судзіць і мяне. Мабыць, таксама за свята вызвалення ад гітлераўцаў.

Не ведаю, каб у часы Гітлера, якога так бароніць наш «перасіжаны», у Германіі праціўнікаў гітлераўцаў судзілі семьямі. Карацей — лібералізацыя і дыялог буяюць.

Цікава, ці думаюць гэтыя «суддзі» пра свой лёс пасля таго, як народ паўбавіцца ад іх «фюрера»? Няўжо не ведаюць пра лёс «суддзяў», прызначаных Гітлерам?

Мікола Статкевіч, facebook.com